Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Нядзеля, 16 Верасень 2018 15:57

Кабінет Канфуцыя

Кабінет Канфуцыя

   

25 кастрычніка 2013 года адбылося ўрачыстае адкрыццё “Кабінета Канфуцыя пры РІКК БДУ ў ГрДУ” з удзелам Другога сакратара Пасольства КНР у РБ спадара Ван Дацзюня, дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя пры БДУ прафесара А.М. Гардзея, намесніка дырэктара з кітайскага боку спадарыні Лю Сулін, рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы А.Д. Караля, студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта.

Кабінет Канфуцыя ў ГрДУ быў створаны на базе вучэбна-метадычнага кабінета “Цэнтр кітайскай мовы і культуры”.

Мэта стварэння - папулярызацыя і вывучэнне кітайскай мовы, культуры і гісторыі Кітая, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва, выкананне комплексу адміністрацыйных, арганізацыйных мерапрыемстваў па распрацоўцы і рэалізацыі праграм міжнароднага навучання, задавальненне патрэбаў як студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта, так і максімальна шырокага кола іншых зацікаўленых асоб, у тым ліку жыхароў горада Гродна і Гродзенскай вобласці.

Грамадска-культурныя мерапрыемствы:

2-3 снежня 2013 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў межах рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў “F.-ART.by” прайшлі Дні кітайскай культуры. На працягу двух дзён студэнты з Кітая, а таксама беларускія студэнты, якія вывучаюць кітайскую мову як другую замежную на спецыяльнасці “Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый”, знаёмілі ўсіх ахвотных са звычаямі і традыцыямі Кітая, з яго мастацтвам і кухняй.

30.01.2014 ў Кабінеце Канфуцыя пры Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылося традыцыйнае святкаванне Новага года па кітайскім календары (Чуньцзе).

У кабінеце Канфуцыя штомесяц праводзяцца кінапаказы “Знаёмімся з кітайскім сінематографам”, на якіх дэманструюцца кітайскія фільмы з рускімі субтытрамі.

Навукова-асветніцкія мерапрыемствы:

У красавіку 2014 года ў межах Дзён навукі на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму будзе арганізавана секцыя сіналогіі, у якой будуць прадстаўлены даклады студэнтаў спецыяльнасці “Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый”, якія вывучаюць кітайскую мову ў якасці другой замежнай.

Міжнароднае супрацоўніцтва:

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы наведваюць дэлегацыі з КНР:

21 чэрвеня 2013 года – дэлегацыя ВНУ-партнёра Чунцінскага політэхнічнага ўніверсітэта,

5-6 верасня 2013 года – першы прарэктар Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта Нін Гуйлін,

10 верасня 2013 года – дэлегацыя Усекітайскай федэрацыі моладзі.

20 верасня 2013 года дэлегацыя Цзілінскага педагагічнага ўніверсітэта, з якім ГрДУ імя Янкі Купалы заключыў Дамову пар супрацоўніцтва на тэрмін з 20.09.2013 па 20.09.2018.

Вынікам прамога супрацоўніцтва паміж ВНУ з'яўляецца ў тым ліку і магчымасць студэнтам, магістрантам і аспірантам ГрДУ прайсці моўную стажыроўку або працягнуць сваё навучанне ў ВНУ КНР. Усяго ў 2013-2014 навучальных годзах ва ўніверсітэтах Кітая праходзяць навучанне 14 студэнтаў і выпускнікоў ГрДУ імя Я. Купалы.

На базе Кабінета Канфуцыя функцыянуюць курсы кітайскай мовы для ўсіх ахвотных. Поўны цыкл навучання на курсах кітайскай мовы складае 3 гады, пасля чаго выдаецца сертыфікат. Навучальны план курсаў прадугледжвае 120 гадзін за адзін год (8 месяцаў, па 4 гадзіны ў тыдзень).

У бібліятэцы Кабінета знаходзіцца навучальная літаратура колькасцю 386 кніг.

 

  • навучальная літаратура – 297 кніг,
  • навуковая – 6 кніг,
  • мастацкая – 47 кніг,
  • перыёдыка – 17 часопісаў,
  • з агульнай колькасці літаратуры 126 кніг на рускай мове і 235 – на англійскай і кітайскай мовах.

 

Маюцца 51 DVD дыск з навучальнымі матэрыяламі.

Колькасць пасадачных месцаў – 20.

Кабінет таксама абсталяваны наступным абсталяваннем:

 

  • DVD прайгравальнік,
  • тэлевізар,
  • персанальны камп’ютар,
  • прынтар, 
  • шкляная дошка.

 

Кантактныя тэлефоны :  8 (152) 74-43-87, 8 (033) 6869592, 8 (033) 6859035

e-mail: intercom@grsu.by