Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Нядзеля, 16 Верасень 2018 15:57

Цэнтр літоўскай мовы і культуры

Цэнтр літоўскай мовы і культуры

Вучэбна-метадычны кабінет “Цэнтр літоўскай мовы і культуры” створаны загадам рэктара № 1323 ад 07.10.2010 г. з мэтай удасканалення адукацыйнага працэсу і паляпшэння рэалізацыі місіі, бачання, палітыкі, патрабаванняў стандартаў сістэмы менеджменту ўніверсітэта.

Для рэалізацыі праграмы супрацоўніцтва паміж УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” і Інстытутам літоўскай мовы Літоўскай Рэспублікі распрацавана Праграма міжнароднага супрацоўніцтва.

Каардынацыю дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага складу па метадычным забеспячэнні навучальнага працэсу ў вывучэнні літоўскай мовы і культуры ажыццяўляе дэкан філалагічнага факультэта І.С. Лісоўская і заг. кафедры англійскай філалогіі А.Л. Малышава.

Задачы і функцыі Цэнтра:

  • задавальненне патрэбаў як студэнтаў, магістрантаў і супрацоўнікаў універсітэта, так і максімальна шырокага кола іншых зацікаўленых асоб;
  • стварэнне фонду вучэбнай і метадычнай літаратуры па напрамках падрыхтоўкі;
  • забеспячэнне вучэбна-метадычнай, навуковай і даведачнай літаратурай, перыядычнымі выданнямі, дапаможнікамі для індывідуальнай работы;
  • арганізацыя і правядзенне метадычных нарад, семінараў і канферэнцый, іншых мерапрыемстваў; удзел у арганізацыі конкурсаў, алімпіяд, віктарын, дыспутаў, навукова-практычных канферэнцый, сустрэч у адпаведнасці з праграмай супрацоўніцтва.

Від супрацоўніцтва:

  • навуковае супрацоўніцтва ў галіне філалагічных навук па наступных напрамках: дыялекталогія, фразеалогія, лінгвакультуралогія, тэорыя і практыка перакладу, сацыялінгвістыка, лексікаграфія, культуралогія; рэгіяналістыка, турызм, краязнаўства;
  • ажыццяўленне абмену навукова-метадычнай літаратурай, якая выдаецца ў абодвух установах;
  • запрашэнне ў рамках праграмы “Запрошаны прафесар” вядучых спецыялістаў з Інстытута літоўскай мовы;
  • публікацыі сумесных навуковых даследаванняў: падрыхтоўка зборніка сумесных навуковых артыкулаў вучоных абедзвюх устаноў;
  • правядзенне сумесных навукова-практычных канферэнцый;
  • арганізацыя сумесных дыялекталагічных экспедыцый;
  • арганізацыя навуковых стажыровак.

Для правядзення факультатыўных заняткаў па літоўскай мове для студэнтаў філалагічнага факультэта і факультэта турызму і сэрвісу запрошаны выкладчык літоўскай мовы Петрас Сточкус.

Навучанне праводзіцца ў дзвюх групах. Агульная колькасць навучэнцаў 30 чалавек.

Цэнтр створаны з мэтай папулярызацыі і вывучэння літоўскай мовы, культуры і гісторыі Літвы, развіцця міжнароднага супрацоўніцтва, выканання комплексу адміністрацыйных, арганізацыйных мерапрыемстваў.

Кантакты:

Цэнтр перакладаў пры філалагічным факультэце

Цэнтр ажыццяўляе пісьмовыя пераклады дакументаў любой тэматыкі, якія не падлягаюць натарыяльнаму запэўненню, як з замежнай мовы (англійская, нямецкая, французская, польская, італьянская, іспанская, кітайская мовы), так і на замежную мову (англійская, нямецкая, французская, польская, італьянская, іспанская, кітайская мовы).

Цэнтр аказвае паслугі сінхроннага і паслядоўнага перакладаў на розных мерапрыемствах і дзелавых сустрэчах (англійская, нямецкая, французская, польская, італьянская, іспанская, кітайская мовы).

  • Кантактныя тэлефоны:  8(152) 77-03-39, 689-75-60 (Velcom)