Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 23 Сакавік 2016 15:09

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прадэманстравалі свае творчыя здольнасці на першым этапе рэспубліканскага фестывалю творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыi - 2016» (ФОТАСПРАВАЗДАЧА)

13587 4  У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 22 сакавіка 2016 года прайшоў I этап рэспубліканскага фестывалю творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыi – 2016».

На суд журы купалаўцы прадставілі танцавальныя, вакальныя і творчыя нумары. Усяго ў першым этапе фестывалю прыняло ўдзел больш за дзвесце таленавітых студэнтаў нашай ВНУ.

Другі (фінальны) этап рэспубліканскага фестывалю творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыi – 2016» пройдзе 13 красавіка 2016 года. У гэты дзень на міжуніверістэцкіх пляцоўках студэнты ўніверсітэтаў рэспублікі прадэманструюць свае здольнасці ў аглядзе-конкурсе мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў устаноў вышэйшай адукацыі, конкурсах літаратурнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Аўтограф» і сучаснай лічбавай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Арт-партал», інтэрактыўным праекце «Рэцытацыя» і інсайт-праекце «PRO-вакацыі».