Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 21 Сакавік 2016 11:57

Дні ўніверсітэта прайшлі ў Шчучынскім і Смаргонскім раёнах

13554 6Прэзентацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пра 16 сакавіка ў Шчучыне і 17 сакавіка ў Смаргоні. Больш за 700 старшакласнікаў і педагогаў двух раёнаў сталі ўдзельнікамі Дзён універсітэта.

З прывітальным словам да прысутных у Шчучыне звярнуўся прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Эдуардавіч Бялых, у Смаргоні - дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі, адказны сакратар прыёмнай камісіі Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі.

Старшакласнікі даведаліся пра магчымасці акадэмічнай, навукова-даследчай, культурнай, грамадскай, спартыўнай дзейнасці нашай ВНУ, аб кірунках адукацыйных абменаў з універсітэтамі блізкага і далёкага замежжа. Будучых абітурыентаў асабліва цікавілі парадак прыёму і ўмовы паступлення ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2016 годзе.

Для педагагічнай грамадскасці раёнаў былі арганізаваны навучальныя семінары. Дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі прадставіў адукацыйны партал універсітэта, а начальнік рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі Аксана Уладзіміраўна Валюк асвяціла пытанні падрыхтоўкі да паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі праз сістэму рэпетыцыйнага тэсціравання.

Акрамя таго, на Днях універсітэта працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі факультэтаў купалаўскай ВНУ. Тут будучыя абітурыенты былі ўцягнутыя ў зносіны з выкладчыкамі і студэнтамі, удзельнічалі ў майстар-класах, кіравалі робатамі і завязвалі турыстычныя вузлы. Школьнікі былі запрошаныя на Дні адкрытых дзярэй факультэтаў.

Таксама купалаўцы падрыхтавалі для старшакласнікаў канцэртную праграму «Абітурыент - 2016! Будзь з намі!», у рамках якой школьнікі пазнаёміліся з творчымі калектывамі нашай ВНУ.

У канцы Дзён універсітэта педагогі, старшакласнікі і іх бацькі выказалі словы падзякі кіраўніцтву ГрДУ імя Янкі Купалы за сістэмную работу ў ажыццяўленні прафесійных намераў навучэнцаў.