Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 21 Сакавік 2016 10:00

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае настаўнікаў матэматыкі г. Гродна і вобласці прыняць удзел у навукова-метадычным семінары і аўтарскіх курсах

З 21 па 24 сакавіка 2016 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдуць тэматычныя навукова-метадычныя семінары «Ад творчага пошуку, удасканалення прафесійных кампетэнцый - да Алімпу» і аўтарскія курсы для настаўнікаў матэматыкі «Нестандартныя падыходы да рашэння задач па матэматыцы».

Праграма курсаў

Прадмет Тэма Выкладчык Дата Час Месца правядзенняя
Ад творчага пошуку, удасканалення прафесійных кампетэнцый - да Алімпу
Гісторыя Беларусі «Як правесці інтэрнэт-занятак па гісторыі Беларусі» Старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Алег Уладзіміравіч Каляга 21.03.2016 11.30

г. Гродна,

вул. Кастрычніцкая, 5, аўд.201

Біялогія «Метады падрыхтоўкі школьнікаў да цэнтралiзаванага тэсцiравання па біялогіі» Старшы выкладчык кафедры батанікі Людміла Вячаславаўна Кавалеўская 22.03.2016 11.30

г. Гродна,

вул. Ажэшкі, 22,

аўд. 122

Беларуская мова «Складанасцi тэставых заданняў па беларускай мове» Дацэнт, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства Марыя Антонаўна Якалцэвіч 23.03.2016 13.10

г. Гродна,

вул. Ажэшкі, 22,

аўд. 122

Англійская мова «Цэнтралізаванае тэсціраванне па англійскай мове: тыповыя памылкі» Выкладчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Алена Іванаўна Бутрым 24.03.2016 11.30

г. Гродна,

вул. Ажэшкі, 22,

аўд. 122

Аўтарскія курсы для настаўнікаў матэматыкі ўстаноў адукацыі «Нестандартныя падыходы да рашэння задач па матэматыцы»
Матэматыка «Метады і штучныя прыёмы рашэння ўраўненняў школьнага курса матэматыкі» Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры сучасных тэхналогій дауніверсітэцкай адукацыі Юрый Пракопавіч Залатухін 23.03.2016 10.05-13.00

г. Гродна,

вул. Ажэшкі, 22,

аўд. 218а

«Арганізацыя і змест даследчай работы школьнікаў (з вопыту правядзення канферэнцыі «Ад Альфы да Амегі ... »)» Старшы выкладчык кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў і алгебры факультэта матэматыкі і інфарматыкі Аляксандр Мікалаевіч Мятліцкі 23.03.2016 14.00-16.50
«Метады і штучныя прыёмы рашэння ўраўненняў школьнага курса матэматыкі» Магістр фізіка-матэматычных навук, выкладчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Аляксандр Сяргеевіч Арбузаў 24.03.2016 9.00-11.55
«Тэорыя вузлоў у школьным курсе матэматыкі» Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў і алгебры факультэта матэматыкі і інфарматыкі Ірына Барысаўна Прасвірніна 24.03.2016 13.00-15.50

Арганізатар мерапрыемства - кафедра сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы.

Семінар пройдзе па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 301.

 

Кантакты

Адрас: г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, каб. 106

Тэл.: 72-36-80

e-mail: kaf_sovrtex@grsu.by