Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 18 Сакавік 2016 15:41

Доктару біялагічных навук, загадчыку кафедры біяхіміі ГрДУ імя Янкі Купалы Іллі Барысавічу Заводніку прысвоена вучонае званне прафесара

13531 216 сакавіка 2016 года адбылося пасяджэнне Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, на якім было прысвоена вучонае званне прафесара выкладчыку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Фізіка-хімічная біялогія» прысвоена загадчыку кафедры біяхіміі, доктару біялагічных навук Іллі Барысавічу Заводніку.

І.Б. Заводнік з 1978 года з'яўляецца супрацоўнікам ДУ НПЦ «Інстытут фармакалогіі і біяхіміі НАН Беларусі». У 2006 годзе абраны на пасаду загадчыка кафедры біяхіміі факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Ілля Барысавіч праводзіць шматлікія навуковыя даследаванні, якія актыўна падтрымлівае РФФІ, Фонд імя І. Мяноўскага, Міжнародны і Еўрапейскі навуковыя фонды. Вынікі яго даследаванняў апублікаваны больш чым у 200 навуковых друкаваных працах і прадстаўлены на розных міжнародных канферэнцыях.

Вучоны актыўна супрацоўнічае з Інстытутам біяфізікі Універсітэта г. Лодзі (Польшча) і з'яўляецца членам Беларускага грамадскага аб'яднання біяфізікаў і фотабіёлагаў.

У 1999 годзе І.Б. Заводніку прысуджана Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь як маладому вучонаму. Ілля Барысавіч узнагароджаны шматлікімі граматамі, сярод іх Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровыя граматы ГрДУ імя Янкі Купалы, Ганаровая грамата старшыні Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў і ўзнагарода рэктара Універсітэта г. Лодзь. Прызнаннем навуковага ўкладу І.Б. Заводніка стала ўключэнне яго імя ў даведнік «Хто ёсць хто ў свеце» (г. Нью-Ёрк) і ў Кембрыджскі біяграфічны даведнік.