Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 24 Сакавік 2016 08:30

X Рэспубліканская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Сацыялагічныя чытанні - 2016» адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 24 сакавіка 2016 года праводзіць X Рэспубліканскую студэнцкую навукова-практычную канферэнцыю «Сацыялагічныя чытанні - 2016».

Праца канферэнцыі будзе праходзіць у рамках наступных напрамкаў:

- сацыяльна-эканамічныя аспекты развіцця беларускага грамадства;

- сацыяльны парадак і бяспека ў «грамадстве рызыкі»;

- сацыяльныя тэхналогіі кіравання;

- сучасная моладзь і яе каштоўнасці;

- рэлігія і міжканфесійныя адносіны;

- адукацыя ў XXI ст.;

- сацыяльныя дэвіяцыі ў сучасным грамадстве;

- экалагічны кірунак ў сацыялагічным дыскурсе;

- даследаванне сям'і і гендэрных адносін у сацыялогіі;

- сацыялогія і дэмаграфія;

-культурная разнастайнасць і міжкультурная камунікацыя ў сучасным свеце.

Рабочыя мовы канферэнцыі: руская і беларуская.

Заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве прымаюцца да 24 сакавіка 2016 года.

З умовамі правядзення канферэнцыі можна азнаёміцца у дадатку.

 

Контакты

Адрес: г. Гродно, ул. Октябрьская, 5, каб. 310

Тел.: 8 (0152) 77-32-57 (кафедра социологии и специальных социологических дисциплин)

Контактное лицо: лаборант кафедры социологии и специальных социологических дисциплин Оксана Николаевна Гаврилик

E-mail: grsu.sociology@mail.ru

Web: http://fh.grsu.by