Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 17 Сакавік 2016 08:54

Супрацоўнікі факультэта псіхалогіі правялі прафарыентацыйную сустрэчу з навучэнцамі гуманітарнага аддзялення Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы

12 copy copy copy copy copy copyНамеснік дэкана па вучэбнай працы факультэта псіхалогіі Любоў Аляксандраўна Сямчук, выкладчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Сяргей Аляксандравіч Іваноў і магістр псіхалогіі Таццяна Андрэеўна Цюфанава 9 сакавіка 2016 года правялі выязную прафарыентацыйную сустрэчу з навучэнцамі выпускных курсаў гуманітарнага аддзялення Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы.

Сяргей Аляксандравіч Іваноў расказаў прысутным аб прынцыпах пабудовы індывідуалізаванай прафесійнай кар'еры як сродку павышэння канкурэнтаздольнасці асобы ва ўмовах сучаснага рынку працы. Любоў Аляксандраўна Сямчук адзначыла асаблівасці прыёмнай кампаніі і арганізацыі навучальнага працэсу на факультэце псіхалогіі. Таццяна Андрэеўна Цюфанава падзялілася сваім асабістым вопытам пабудовы адукацыйнай кар'еры ад выпускніка педагагічнага каледжа да атрымання вучонай ступені магістра псіхалогіі.

У цэлым на сустрэчы навучэнцы цікавіліся магчымасцямі працягу сваёй адукацыі на завочнай форме навучання, а таксама ў магістратуры і аспірантуры факультэта.

З усімі навінамі факультэта псіхалогіі можна азнаёміцца тут.