Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 17 Сакавік 2016 08:54

Студгарадок: у інтэрнаце № 5 ГрДУ імя Янкі Купалы вызначылі лепшых гульцоў у шашкі

13509 222222222222222222222222У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 11 сакавіка 2016 года адбыліся спаборніцтвы па шашках сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах студэнцкага гарадка.

Удзельнікамі турніру сталі 15 купалаўцаў.

Па выніках спаборніцтваў першае агульнакаманднае месца заняла каманда інтэрната № 4 (вул. Пралетарская, 16). Другімі сталі прадстаўнікі інтэрната № 5 (вул. Ліможа, 27/1), трэцімі -  інтэрнат № 2 (вул. Даватара, 27).

Таксама былі вызначаны пераможцы ў асабістым першынстве. Імі сталі студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта Эльвіра Малышка, студэнт 1 курса філалагічнага факультэта Іхціяр Джуманіязаў, студэнт 3 курса філалагічнага факультэта Раўшэн Авезаў, студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Дзмітрый Бур'янаў і студэнтка 4 курса факультэта эканомікі і кіравання Аляксандра Барысік.

Студэнты адзначылі, што заняткі шашкамі актывізуюць разумовую дзейнасць, трэніруюць лагічнае мысленне і памяць, назіральнасць і знаходлівасць, развіваюць пачуццё адказнасці і ўменне дазваляць праблемныя сітуацыі, выхоўваюць спакой і ўпэўненасць у сваіх сілах.