Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 17 Сакавік 2016 08:49

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўнікі УУС Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта сустрэліся з замежнымі студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы

13489 2222У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 15 сакавіка 2016 года прайшоў семінар «Правы і абавязкі замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Перад замежнымі студэнтамі, якія навучаюцца ў нашай ВНУ, выступілі прадстаўнікі органаў правапарадку г. Гродна.

У сценах купалаўскага ўніверсітэта гасцей вітаў прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Васільевіч Сянько.

Затым перад аўдыторыяй выступіў начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі УУС Гродзенскага аблвыканкама Вячаслаў Валянцінавіч Баклага: «Сімвалічна, што гэтая сустрэча праходзіць у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якую павінны выконваць усе, у тым ліку і замежныя грамадзяне». Затым Вячаслаў Валянцінавіч ахарактарызаваў крымінальную сітуацыю ў Гродзенскай вобласці за 2015 год і прадставіў актуальную статыстыку.

Аб найбольш частых парушэннях правілаў дарожнага руху і іх прафілактыцы распавяла інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Людміла Ігараўна Ракевіч.

Начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама Ірына Гіляр'еўна Мартынава і інспектар па грамадзянстве і міграцыі Вольга Уладзіміраўна Генюш асвятлілі пытанні афармлення і атрымання віз і абмеркавалі праблемы праваахоўнага характару, з якімі часцей за ўсё сутыкаюцца замежнікі.

У час сустрэчы замежныя студэнты задавалі пытанні, якія іх цікавяць, звязаныя са знаходжаннем у нашай краіне.