Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 17 Сакавік 2016 08:43

Больш за тысячу гасцей наведалі ГрДУ імя Янкі Купалы ў Дзень універсітэта

13510 5 2b86b62773Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы 12 сакавіка 2016 года сустракаў у сваіх сценах будучых абітурыентаў, іх бацькоў і педагогаў г. Гродна.

Вітаючы гасцей, прарэктар па вучэбнай працы Юрый Эдуардавіч Бялых распавёў пра факультэты купалаўскай ВНУ і накірунках падрыхтоўкі.

У рамках мерапрыемства будучыя абітурыенты і іх бацькі мелі магчымасць задаць хвалюючыя іх пытанні прадстаўнікам прыёмнай камісіі нашага ўніверсітэта. Госці атрымалі агульную інфармацыю аб спецыяльнасцях ВНУ і былі запрошаныя на Дні адчыненых дзвярэй факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Для школьнікаў і іх бацькоў купалаўцы падрыхтавалі канцэрт «Абітурыент - 2016! Будзь з намі!». Студэнты факультэта мастацтваў і дызайну Артур Якушаў, Яўгеній Кіслы і Ягор Савіцкі, юрыдычнага факультэта Кірыл Крыпа і Дзіяна Дударэвіч, факультэта фізічнай культуры Анастасія Лявонцьева, факультэта біялогіі і экалогіі Алена Ашмянчук і курсант ваеннага факультэта Кірыл Плюснін прадставілі музычныя нумары. Уразіла гасцей выступленне студэнцкага калектыву педагагічнага факультэта, а таксама танец студэнта фізіка-тэхнічнага факультэта Даніэля Ван Дэр Вела ў святлодынамічным касцюме.

Прафарыентацыйнае мерапрыемства ў г. Гродна стала першым з цыклу Дзён універсітэта для абітурыентаў Гродзенскай вобласці. Выязныя сустрэчы пройдуць 16 сакавіка ў г. Шчучын, 17 сакавіка ў г. Смаргонь, 29 сакавіка ў г. Ваўкавыск і 31 сакавіка ў г. Воранава.