Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 15 Сакавік 2016 10:57

Каманда факультэта фізічнай культуры стала пераможцай другога тура Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі сярод жаночых каманд

IMG 0317У Гродне 9-10 сакавіка 2016 года прайшлі гульні другога тура Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі (РСБЛ) сярод жаночых каманд. Па выніках спаборніцтваў студэнткі купалаўскай ВНУ атрымалі перамогу над суперніцамі з іншых вышэйшых навучальных устаноў краіны.

У турніры прымалі ўдзел 4 каманды: студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна і прадстаўніцы факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Трэнерам каманды нашай ВНУ выступіла дацэнт кафедры спартыўных гульняў Валянціна Пятроўна Навойчык.

З усімі навінамі факультэта фізічнай культуры можна азнаёміцца тут.