Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 15 Сакавік 2016 10:57

На інжынерна-будаўнічым факультэце правялі штогадовы турнір па брэйн-рынгу

12 copyПры падтрымцы першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» 9 сакавіка 2016 года на інжынерна-будаўнічым факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся штогадовы турнір па брэйн-рынгу, удзельнікамі якога сталі 12 каманд.

Выкладчыкі факультэта прадставілі чатыры каманды: «Механіка» (капітан - загадчык кафедры тэхнічнай механікі Эдуард Уладзіміравіч Мусафіраў), «Кафедра будаўнічай вытворчасці» (капітан - выкладчык кафедры будаўнічай вытворчасці Дзмітрый Уладзіміравіч Бурба), «Мазгі» (капітан - інжынер кафедры будаўнічага матэрыялазнаўства Вадзім Уладзіміравіч Якусевіч) і «ТКП» (капітан - выкладчык кафедры будаўнічых канструкцый Павел Паўлавіч Каскенаў).

Таксама ў спаборніцтве прынялі ўдзел восем студэнцкіх каманд: «Interno», «Стройбалет», «Яблык», «Ж/Б Галубы», «Штурмавікі», «Дзе Леха?», «Дзікая Вішня» і «Рунец-маладзец» .

На працягу турніру студэнтам і выкладчыкам прапаноўвалася адказаць на пытанні розных напрамкаў і узроўняў складанасці.

Па выніках брэйн-рынга пераможцам была прызнана каманда «ТКП». Другімі на спаборніцтве сталі прадстаўнікі каманды «Механіка», трэцімі - студэнцкай каманды «Стройбалет».

З усімі навінамі інжынерна-будаўнічага факультэта можна азнаёміцца тут.