Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 14 Сакавік 2016 15:35

Перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва абмеркавалі прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы з калегамі з Польшчы

sotrГродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы 11 сакавіка 2016 года наведалі прадстаўнікі Лодзінскага ўніверсітэта.

У склад польскай дэлегацыі ўвайшлі дэкан эканоміка-сацыялагічнага факультэта, прафесар Павел Стараста, дырэктар Інстытута эканомікі эканоміка-сацыялагічнага факультэта, прафесар Яўгеньюш Квяткоўскі, Прэзідэнт Польскай асацыяцыі фінансаў і банкаўскай справы, прафесар Крысціна Пятроўска-Марчака, прафесар эканоміка-сацыялагічнага факультэта Чэслаў Казімеж Даманьскі і доктар кафедры дзяржаўных фінансаў Інстытута фінансаў, банкаўскай справы і страхавання Яраслаў Марчака.

На перамовах ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі прарэктар па вучэбнай рабоце Генадзій Аляксеевіч Гачко, дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Святлана Уладзіміраўна Агіевец, намеснік дырэктара па вучэбнай і навукова-метадычнай рабоце Тамара Андрэеўна Бабкіна, дэкан факультэта перападрыхтоўкі спецыялістаў Алена Уладзіміраўна Канцэал, загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Лілія Яраславаўна Абрамчык і начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Вольга Вітальеўна Мінава.

Прыём дэлегацыі праходзіў па праграме ІПК і ПК купалаўскай ВНУ, накіраванай на развіццё супрацоўніцтва ў галіне дадатковай адукацыі дарослых, навукова-даследчай і навукова-метадычнай работы, мабільнасці слухачоў і прафесарска-выкладчыцкага складу.

На сустрэчы бакі праявілі зацікаўленасць у рэалізацыі праектаў па арганізацыі стажыровак як для прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта, так і для работнікаў банкаўскай сістэмы.

У бліжэйшы час Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ГрДУ імя Янкі Купалы накіруе ў Летнюю школу эканоміка-сацыялагічнага факультэта Лодзінскага ўніверсітэта пяць слухачоў эканамічных спецыяльнасцяў для вывучэння вопыту функцыянавання банкаўскай сістэмы Рэспублікі Польшча.

У рамках дзеючай з 2008 года дамовы паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Лодзінскім універсітэтам бакі дамовіліся распрацаваць і падпісаць праграму міжнароднага супрацоўніцтва.