Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 11 Красавік 2016 08:30

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае школьнікаў 9-11 класаў да ўдзелу ў II Рэгіянальнай алімпіядзе па грамадазнаўстве «Інтэлект. Маладосць. Беларусь»

Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы арганізуе II Рэгіянальную алімпіяду па грамадазнаўстве «Інтэлект. Маладосць. Беларусь».

Алімпіяда праводзіцца ў два туры.

Першы этап - завочны - будзе праходзіць у перыяд з 9 сакавіка па 11 красавіка 2016 года. На адборачным дыстанцыйным туры неабходна падаць заяўку наўдзел (выслаць на электронную пошту) і адправіць на адрас аргкамітэта даследчы праект па адной з наступных тэм:

- «Моладзь як стратэгічны рэсурс развіцця грамадства»;

- «Сацыяльна-эканамічныя аспекты развіцця беларускага грамадства»;

- «Рэлігія і міжканфесійныя адносіны»;

- «Адукацыя і навука XXI стагоддзя»;

- «Сацыяльныя дэвіяцыі ў сучасным грамадстве»;

- «Экалагічныя праблемы сучаснасці»;

- «Даследаванне сям'і і гендэрных адносін»;

- «Культурная разнастайнасць і міжкультурная камунікацыя ў сучасным свеце»;

- «Глабальныя праблемы сучаснасці».

Праца можа быць выканана як індывідуальна, так і групай не больш за тры чалавекі.

Другі этап - вочны - адбудзецца 23 красавіка 2016 года на базе ГрДУ імя Янкі Купалы. Удзельнікам, якія выйшлі ў фінал, трэба будзе перад экспертнай камісіяй абараніць свае даследчыя праекты.

Пераможцы і прызёры алімпіяды пры паступленні ў ГрДУ імя Янкі Купалы, маюць пераважнае права на залічэнне пры роўнай агульнай колькасці набраных балаў у адпаведнасці з парадкам прыёму абітурыентаў у купалаўскі ўніверсітэт.

Умовы і правілы ўдзелу ў алімпіядзе гл. у дадатку.

Кантакты

Адрас: г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 310 (кафедра сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін)

Тэл.: 8 (0152) 77-32-57

E-mail: socolimp@grsu.by

Web: http://fh.grsu.by