Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 14 Сакавік 2016 10:30

IV навукова-практычная канферэнцыя для школьнікаў «Фізіка вакол нас» адбылася на фізіка-тэхнічным факультэце

HS010137Каля 80 навучэнцаў са школ і гімназій горада Гродна і вобласці прынялі ўдзел у канферэнцыі «Фізіка вакол нас», якая адбылася 10 сакавіка 2016 года на базе фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.

У прывітальным слове да ўдзельнікаў мерапрыемства дэкан факультэта Андрэй Яўгенавіч Герман распавёў пра фізіка-тэхнічны факультэт і яго традыцыі.

З пленарным дакладам «Урокі фізікі з космасу» выступіў старшы выкладчык кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій Валерый Юзэфавіч Ступакевіч.

У цэлым на канферэнцыі было прадстаўлена больш за 60 дакладаў у рамках дзвюх секцый: «Фізіка ў прыродзе і тэхніцы» і «Камп'ютарнае і тэхнічнае мадэляванне».

Лепшыя працы школьнікаў адзначаны дыпломамі I, II и III ступені.

З усімі навінамі фізіка-тэхнічнага факультэта можна азнаёміцца тут.