Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 14 Сакавік 2016 10:30

Каманда студэнтаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі ўвайшла ў дваццатку лепшых на Міжнароднай онлайн-алімпіядзе па матэматыцы Calculus World Cup

13462 2Упершыню Нацыянальны ўніверсітэт Тайваня арганізаваў і правёў Міжнародную алімпіяду па матэматыцы CalculusWorldCup. У турніры прынялі ўдзел больш за 50 тысяч студэнтаў з 500 універсітэтаў свету. Сярод удзельнікаў каманда факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, якая прадстаўляла на спаборніцтвах родную ВНУ і краіну адначасова.

У склад каманды купалаўскага ўніверсітэта ўвайшлі Яўгеній Дземідовіч, Уладзіслаў Лапін, Аляксей Палянскі і Канстанцін Млынарчык. Хлопцы на працягу тыдня ў рэжыме онлайн выконвалі заданні рознага ўзроўню складанасці.

Каманда студэнтаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі заняла 18 месца ў сусветным рэйтынгу (6-ае месца ў міжнародным спісе, у якім не ўлічваліся вынікі каманд з Кітая). Таксама ў рэйтынгу ВНУ, якія прадстаўлялі каманды, купалаўскі ўніверсітэт заняў 12 месца.

Па выніках турніру хлопцы атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў.

Варта адзначыць, што супернікамі купалаўцаў на алімпіядзе былі прадстаўнікі ўніверсітэта з Оксфарда, а таксама студэнты вядучых ВНУ ЗША, Кітая, Расіі, Украіны і Грузіі.