Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 14 Сакавік 2016 08:57

Загадчык кафедры паліталогіі В.М. Ватыль выступіў з дакладам на пасяджэнні гарадскога тэарэтыка-метадалагічнага семінара «Актуальныя праблемы сучаснага сацыягуманітарнага ведання»

vatylЧарговае пасяджэнне гарадскога тэарэтыка-метадалагічнага семінара «Актуальныя праблемы сучаснага сацыягуманітарнага ведання» адбылося 4 сакавіка 2016 года. Арганізатарамі сустрэчы выступілі выкладчыкі аб'яднання кафедраў сацыяльна-гуманітарных навук ГрДУ імя Янкі Купалы.

Цэнтральнай тэмай навуковай дыскусіі была аб'яўлена «Інфармацыйная вайна і постсавецкая прастора: ўкраінскі варыянт». У якасці дакладчыка выступіў прафесар, доктар палітычных навук, загадчык кафедры паліталогіі купалаўскага ўніверсітэта Віктар Мікалаевіч Ватыль. У якасці садакладчыку-апанента выступіў кіраўнік семінара, доктар філасофскіх навук, прафесар, загадчык кафедры філасофіі ГрДУ імя Янкі Купалы Чэслаў Станіслававіч Кірвель.

Дыскусія выклікала цікавасць як сярод прафесарска-выкладчыцкага складу вышэйшых навучальных устаноў Гродна, так і сярод аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў купалаўскай ВНУ.