Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 10 Сакавік 2016 16:32

Распрацоўку выпускніка ГрДУ імя Янкі Купалы Яўгенія Неўгеня набыла сацыяльная сетка Facebook

nevgenНайбуйнейшая ў свеце сацыяльная сетка Facebook купіла беларускі стартап Masquerade (MSQRD), адным з распрацоўшчыкаў якога з'яўляецца выпускнік факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Яўген Неўгень.

«Мы ўпарта працавалі, каб зрабіць відэа больш займальным і цікавым пры дапамозе фільтраў, якія змяняюць вонкавы выгляд. Цяпер мы рады аб'яднаць намаганні з Facebook і давесці тэхналогію да яшчэ большай колькасці людзей - амаль 1,6 млрд чалавек», - пракаментаваў здзелку кіраўнік праекта Яўгеній Неўгень на афіцыйным сайце MSQRD.

Вядома, што неўзабаве Яўгеній разам са сваёй камандай - Сяргеем Ганчаром і Яўгеніем Зацяпякіным - пачнуць працу ў лонданскім офісе Facebook.

Дарэчы, дадатак Masquerade з'явілася ў снежні 2015 года і дазваляе ў рэжыме рэальнага часу прымяраць маскі розных людзей. Да канца лютага 2016 году колькасьць карыстальнікаў дадатку склала больш за 10 млн чалавек.

Па матэрыялах сайта msqrd.me