Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 10 Сакавік 2016 16:23

У ГрДУ імя Янкі Купалы стартаваў грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь»

marafonУ Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 10 сакавіка 2016 года адбыўся конкурс «Гісторыя і культура Беларусі» щ рамках грамадзянска-патрыятычнага марафону «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь».

Удзельнікамі першага дня конкурсу, які таксама пройдзе 11, 17 і 18 сакавіка, сталі каманды факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэта фізічнай культуры, факультэта матэматыкі і інфарматыкі і факультэта біялогіі і экалогіі.

Удзельнікам трэба было на працягу паўгадзіны прайсці тэсцііаванне, якое ўключала ў сябе 50 пытанняў, звязаных з гісторыяй і культурай Беларусі. За кожны правільны адказ удзельнік атрымліваў 1 бал.

Пасля выпрабаваннястудэнты распавялі, што пытанні тэсціравання былі нескладанымі і меркавалі адказы, якія вядомыя ўсім яшчэ са школы.

Пераможцы конкурсу «Гісторыя і культура Беларусі» будуць вызначаны 18 сакавіка.

Складальнікамі тэстаў выступілі начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай працы УВРзМ Андрэй Казіміравіч Гецэвіч і намеснік дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ганна Станіславаўна Касяноўская.

Сачыце за правядзеннем марафону на сайце нашага ўніверсітэта!

 

Даведка

Другі раз у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праходзіць грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь». Упершыню мерапрыемства правялі ў 2015 годзе, прысвяціўшы яго Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945 гг. і Году моладзі. У гэтым годзе марафон прымеркаваны да Года культуры і ўключае ў сябе чатыры цыкла мерапрыемстваў: цыкл інтэлектуальных мерапрыемстваў «Мы - нашчадкі Перамогі», цыкл творчых мерапрыемстваў «Студэнцкая творчасць - Году моладзі», цыкл мерапрыемстваў ваенна-спартыўнага характару «Да абароны Айчыны гатовы» і цыкл мерапрыемстваў па выхаванні адказнага стаўлення да сям'і «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў».

Мерапрыемствы накіраваны на развіццё і падтрымку моладзевага грамадзянска-патрыятычнага руху, прапаганду каштоўнасцей сям'і і здаровага ладу жыцця.

У марафоне прымаюць удзел 14 каманд факультэтаў нашага ўніверсітэта, дзве каманды Гуманітарнага і Тэхналагічнага каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы і дзве каманды школ Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў г. Гродна.

Завершыцца Марафон 7 мая на ЦСК «Нёман».