Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 09 Сакавік 2016 15:34

У ГрДУ імя Янкі Купалы вызначылі самых моцных студэнтаў

fullsize distrУ Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы завяршыліся спаборніцтвы па гіравым спорце сярод студэнтаў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел прадстаўнікі 12 факультэтаў.

Студэнты спаборнічалі ў пяці вагавых катэгорыях.

Пераможцам у вагавой катэгорыі 65 кг стаў курсант ваеннага факультэта Раман Сеніковіч, другое месца ў курсанта ваеннага факультэта Рамана Макейчыка, трэцяе - у студэнта факультэта матэматыкі і інфарматыкі Захажэўскага Арцёма.

Лепшым у вагавай катэгорыі 75 кг быў прызнаны студэнт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Мікалай Янкавіч. Другім на спаборніцтвах стаў курсант ваеннага факультэта Леанід Новікаў, трэцім - студэнт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Максім Тумаш.

Першае месца ў вагавой катэгорыі 85 кг заняў студэнт факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Андрэй Краўцэвіч, другое - студэнт факультэта эканомікі і кіравання Сяргей Лукша, трэцяе - курсант ваеннага факультэта Дзмітрый Касцюшка.

У вагавой катэгорыі 95 кг перамогу атрымаў студэнт факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Ілля Раманчук. Другое месца ў курсанта ваеннага факультэта Дзмітрыя Краўчанка, трэцяе - у студэнта фізіка-тэхнічнага факультэта Андрэя Мароза.

Пераможцам у вагавой катэгорыі 95 кг + стаў студэнт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Кірыл Садзюк. Другое месца заняў курсант ваеннага факультэта Павел Мухляда, трэцяе - студэнт інжынерна-будаўнічага факультэта Сяргей Прохар.

У камандным першынстве лепшай апынулася каманда ваеннага факультэта (кіраўнік фізічнага выхавання - начальнік фізічнай падрыхтоўкі і спорту - старшы выкладчык кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Аляксандр Мікалаевіч Строк, начальнік ваеннага факультэта - Лявонцій Юр'евіч Паўлаў). Другое месца ў каманды студэнтаў факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання (кіраўнік фізічнага выхавання - выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Віталій Міхайлавіч Радзецкі, дэкан факультэта - Аляксандр Аляксандравіч Скаскевіч), трэцяе - у прадстаўнікоў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму (кіраўнік фізічнага выхавання - выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Андрэй Васільевіч Болахаў, дэкан факультэта - Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын).