Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 05 Сакавік 2016 11:51

Майстар-клас па вырабу цацкі з кавы правялі для замежных слухачоў факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі

13400 7Замежныя слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і беларускія студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі творчую майстэрню па вырабу сувеніраў ручной работы ў тэхніцы кававай цацкі. Майстар-клас правяла старшы выкладчык кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу факультэта эканомікі і кіравання Ларыса Леанідаўна Скварцова.

Ларыса Леанідаўна расказала пра сябе і адзначыла, што са студэнцкіх часоў займаецца пашывам лялек, пацешных звяроў і птушак, якіх потым дорыць сваім сябрам і знаёмым.

На майстар-класе ўсе замежныя слухачы ўключыліся ў працэс пашыву цацак і сваімі рукамі зрабілі ўнікальны сувенір. Некаторыя прызналіся, што ўпершыню трымалі ў руках іголку з ніткай, таму сфатаграфаваліся, каб паказаць творчы працэс дома бацькам і знаёмым.

На памяць аб сустрэчы Ларыса Леанідаўна падарыла найбольш актыўным удзельнікам майстар-класа цацкі з сваёй калекцыі.

З усімі навінамі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі можна азнаёміцца тут.