Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 05 Сакавік 2016 09:12

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прадставяць Беларусь на першынстве Еўропы па самба ў Францыі

13398 2У Мінску з 29 лютага па 2 сакавіка 2016 года праходзіла адборачнае першынства Рэспублікі Беларусь па барацьбе самба. У спаборніцтвах прынялі ўдзел шэсць абласных каманд і адна каманда г. Мінска.

У склад зборнай Гродзенскай вобласці ўвайшлі спартсмены Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Па выніках чатырохдзённай барацьбы майстар спорту, курсант 2 курса Аляксей Ажэль атрымаў перамогу над супернікамі ў вагавой катэгорыі 74 кг (трэнер - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Іван Эдвардавіч Шарко). Таксама пераможцам у вагавой катэгорыі 100 кг стаў кандыдат у майстры спорту, студэнт 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Кірыл Гнідаш (трэнер - суддзя Гродзенскай ААС БФСТ «Дынама» Юрый Рыгоравіч Лавейкін).

Студэнты ў складзе зборнай Рэспублікі Беларусь у канцы красавіка 2016 года прадставяць краіну на першынстве Еўропы сярод юніёраў і юніёрак, юнакоў і дзяўчат па самба ў г. Тулуза (Францыя).