Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 04 Сакавік 2016 16:27

На педагагічным факультэце адбылася вечарына «Нам сняцца сны пра Беларусь» памяці першага дэкана факультэта Антона Іосіфавіча Рагойшы

324345Мерапрыемства арганізавалі і правялі дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Зоя Міхайлаўна Тамашэвіч і старшы выкладчык кафедры Таццяна Міхайлаўна Гімпель.

На сустрэчу былі запрошаны прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Іван Платонавіч Мартынаў і кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт Павел Раманавіч Галуза. Госці цёплымі словамі ўспаміналі Антона Іосіфавіча і расказвалі пра яго жыццё студэнтам і выкладчыкам.

Цікавыя факты пра першага дэкана факультэта прадставілі дацэнты кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Ганна Серафімаўна Сідарчук і Зоя Міхайлаўна Тамашэвіч, а таксама выкладчыкі кафедры Таццяна Міхайлаўна Гімпель і Пётр Лявонавіч Навіцкі. Студэнты педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы разам з аспірантам Пэн Шэнем выканалі песні і прачыталі вершы.

З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.