Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 06 Красавік 2016 14:08

Упершыню ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца турнір па більярдзе сярод супрацоўнікаў і выкладчыкаў ВНУ

У рамках правядзення Гродзенскай абласной спартакіяды работнікаў сістэмы адукацыі 2016 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 6 красавіка 2016 года адбудзецца першы турнір па більярдзе.

Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца супрацоўнікі і выкладчыкі ВНУ.

Заяўкі на ўдзел у турніры прымаюцца да 5 красавіка 2016 года ўключна па тэл. 75-34-50 (спартыўны клуб) і + 375 (29) 785-28-55 (інструктар-метадыст спартыўнага клуба Эдуард Анатольевіч Іваноў).