Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 16 Красавік 2016 14:05

Каманда супрацоўнікаў і выкладчыкаў ГрДУ імя Янкі Купалы прыме ўдзел у Гродзенскай абласной спартакіядзе работнікаў сістэмы адукацыі 2016 года

У Гродне 16 красавіка 2016 года адбудзецца абласная спартакіяда работнікаў сістэмы адукацыі. У спаборніцтвах прымуць удзел пяць каманд, якія прадстаўляюць горад Гродна, Гродзенскі, Свіслацкі і Бераставіцкі раёны, а таксама Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Спартакіяда будзе праводзіцца па дзесяці відах спорту: валейбол, гіравы спорт, дартс, лёгкаатлетычны крос, міні-футбол, настольны тэніс, перацягванне каната, плаванне, стральба, більярд.