Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 03 Сакавік 2016 13:40

Пераможцы рэйтынгу прафесарска-выкладчыцкага складу і кафедраў ВНУ за 2015 год вызначаны ў ГрДУ імя Янкі Купалы

13380 2У купалаўскім універсітэце назвалі пераможцаў рэйтынгу прафесарска-выкладчыцкага складу і кафедраў за 2015 год.

Лепшымі сярод прафесарска-выкладчыцкага складу сталі тыя выкладчыкі, якія дасягнулі найбольш высокіх вынікаў у навуковай, інавацыйнай і адукацыйнай дзейнасці.

У катэгорыі «Доктар навук» першае месца заняў загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, прафесар, доктар юрыдычных навук Ігар Эдуардавіч Мартыненка. Другое месца ў загадчыка кафедры фізікі і спектраскапіі, прафесара, доктара фізіка-матэматычных навук Славаміра Сцяпанавіча Ануфрыка, трэцяе - у загадчыка кафедры стахастычнага аналізу і эканаметрычнага мадэліравання, прафесара, доктара фізіка-матэматычных навук Міхаіла Аляксеевіча Маталыцкага.

У катэгорыі «Кандыдат навук» першае месца прысуджана загадчыку кафедры журналістыкі, кандыдату філалагічных навук Тамары Анатольеўне Піваварчык. Другое месца - дацэнту кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдату філалагічных навук Алене Мікалаеўне Лапкоўскай, трэцяе - загадчыку кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдату філалагічных навук Ірыне Мікалаеўне Кавінкінай.

У катэгорыі «Малады навуковец» першае месца прысвоена дацэнту кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі, кандыдату фізіка-матэматычных навук Дар'і Сяргееўне Шпак. Другое - выкладчыку кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі, магістру псіхалагічных навук Таццяне Васільеўне Гіжук, трэцяе - выкладчыку кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве, магістру эканамічных навук Ягору Вітальевічу Паўлоўскаму.

Сярод кафедраў былі названыя пераможцы ў трох намінацыях.

Так, у намінацыі «Вучэбная дзейнасць» першае месца заняла кафедра агульнага і славянскага мовазнаўства (загадчык кафедры - кандыдат філалагічных навук, дацэнт Л.В. Рычкова). Другое месца - кафедра прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання (загадчык кафедры - кандыдат філалагічных навук І.М. Кавінкіна), трэцяе - кафедра педагогікі і сацыяльнай работы (загадчык кафедры - прафесар, доктар педагагічных навук В.П. Таранцей).

У намінацыі «Навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць» першае месца прысуджана кафедры стахастычнага аналізу і эканаметрычнага мадэліавання (загадчык кафедры - прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук М.А. Маталыцкі). Другое месца ў кафедры лазернай фізікі і спектраскапіі (загадчык кафедры - прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук С.С. Ануфрык), трэцяе - у кафедры агульнай фізікі (загадчык кафедры - кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт А.А. Маскевіч).

У намінацыі «Ідэалагічная, выхаваўчая і грамадская праца» першае месца прысвоена кафедры спартыўных гульняў (загадчык кафедры - кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт А.Р. Бардзін), другое - кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых (начальнік кафедры - А.К. Лушнеўскі ), трэцяе - кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання (загадчык кафедры - кандыдат філалагічных навук І.М. Кавінкіна).

Пераможцы рэйтынгу атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі.