Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 20 Красавік 2020 09:33

Дэпутацкі куток

VII Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь

Дэпутаты Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў

8873 1

 

ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ

Ірына Фёдараўна Кітурка

дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 

па Горкаўскай выбарчай акрузе № 3

Старшыня камісіі па сацыяльнай палітыцы і справах моладзі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання

 

Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Кандыдат гістарычных навук. Дацэнт.

Нарадзілася ў 1970 годзе ў в. Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна ў сям'і рабочых. Беларуска.

У 1993 годзе з адзнакай скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Гісторыя».

Працоўную дзейнасць пачала ў 1993 годзе настаўнікам гісторыі СШ № 23 г. Гродна.

У 2001 годзе скончыла аспірантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2002 годзе абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя».

З 2001 года працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы: займала пасады выкладчыка, дацэнта, дэкана, першага прарэктара.

Са снежня 2017 года - рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Паспяхова сумяшчае працу кіраўніка з педагагічнай і навуковай дзейнасцю. Аўтар больш за сто навуковых прац, у ліку якіх манаграфія і навучальныя дапаможнікі.

Узнагароджана Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Ганаровай граматай ГрДУ імя Янкі Купалы, Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2018 г.).

Замужам. Мае сына, унучку.

Беспартыйная.

izbirateljam

Правядзенне «прамой тэлефоннай лініі»

Кітурка Ірына Фёдараўна,

дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, старшыня пастаяннай камісіі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання па сацыяльнай палітыцы і справах моладзі, рэктар установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы»

на другі квартал 2020 года

Дата

Час правядзення

Адрас

21.04.2020

19.05.2020

16.06.2020

16.00 – 18.30

ГрДУ імя Янкі Купалы,,

вул. Ажэшкі, 22

Тэл. 731977, 731901

 

 

*Просім прыняць да ўвагі, што ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай правядзенне асабістых прыёмаў грамадзян у перыяд з 21.04.2020 па 19.05.2020 будзе ажыццяўляцца пры дапамозе тэлефоннай сувязі.