Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 01 Сакавік 2016 15:51

Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы сталі ўдзельнікамі гарадскога культурна-спартыўнага свята «Провады зімы - 2016» (ФОТАСПРАВАЗДАЧА)

13352 6 copyСтудэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі актыўны ўдзел у гарадскім культурна-спартыўным свяце «Провады зімы - 2016», які прайшоў у лесапарку «Пышкі» ў Гродне 27 лютага 2016 года.

Прадстаўнікі нашай ВНУ арганізавалі для гарадзенцаў насычаную забаўляльную праграму.

Так, удзельнікі клуба славянскіх баявых мастацтваў «Арыдан» ГрДУ імя Янкі Купалы дэманстравалі майстэрства ў фехтаванні.

Супрацоўнікі спартыўнага клуба, студэнты і выкладчыкі факультэта фізічнай культуры на спартыўнай пляцоўцы «Спорт для ўсіх» прапаноўвалі гасцям свята выпрабаваць сябе ў конкурсах і спаборніцтвах на спрыт.

На «Салдацкай паляне» курсанты ваеннага факультэта разбілі невялікі ваенны лагер, дзе любы жадаючы мог паспрабаваць гарачую вайсковую кашу і сагрэцца гарбатай.

Замежныя слухачы ГрДУ імя Янкі Купалы распавядалі гасцям свята пра сваю нацыянальную культуры, а студэнты з Кітая запрашалі гараджан на майстар-клас па каліграфіі.

У рамках вялікай святочнай канцэртна-гульнявой і забаўляльнай праграмы з музычнымі і танцавальнымі нумарамі выступілі творчыя калектывы купалаўскага ўніверсітэта.