У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 3 сакавіка 2016 года адбудзецца адкрыццё грамадзянска-патрыятычнага марафону «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь». Яго ўдзельнікамі стануць студэнты 14 факультэтаў ВНУ і навучэнцы Гуманітарнага і Тэхналагічнага каледжаў.
Праграма марафону прадугледжвае правядзенне пяці цыклаў мерапрыемстваў.
Праграма мерапрыемстваў
Дата | Час | Конкурс | Месца |
Цыкл творчых мерапрыемстваў «Студэнцкая творчасць - Году культуры» | |||
12 красавіка | 16.00 | Свабодны творчы конкурс. | вул. Леніна, 32 (актавая зала) |
да 15 красавіка | до 17.00 | Прымаюцца заяўкі на грамадзянска-патрыятычны краязнаўчы праект «Збяры Беларусь у сваім сэрцы». | вул. Ажэшкі, 22, каб. 224 |
19 красавіка | 10.00, 14.00 | Конкурс чарлідарскіх груп. | вул. Ажэшкі, 22 (спартыўная зала) |
Цыкл інтэлектуальных мерапрыемстваў «Мы - нашчадкі Перамогі» | |||
10-11 сакавіка, 17-18 сакавіка | 10.00, 14.00 | Конкурс «Гісторыя і культуры Беларусі». | вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 110 |
да 25 сакавіка | да 17.00 | Прымаюцца заяўкі на конкурс плакатаў «Абеліскі Вялікай Перамогі». | вул. Ажэшкіо, 22, каб. 224 |
Цыкл мерапрыемстваў ваенна-спартыўнага характару «Да абароны Айчыны гатовы» | |||
19-22 красавіка | 9.00 | Ваенна-спартыўныя конкурсы «Трапны стралок», «Паласа перашкод», «Ваджэнне баявых машын», «Кідальнік», «Асілак». | Фолюш, 15/219 |
Цыкл мерапрыемстваў па выхаванні адказнага стаўлення да сям'і «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў» | |||
3 сакавіка | 9.00, 14.00 | Конкурс «Гаспадар і гаспадыня». | вул. Ажэшкі, 22 (вучэбна-вытворчая лабараторыя тэхналогіі грамадскага харчавання); вул. Горкага, 84 (майстэрні Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы) |
да 12 красавіка | да 17.00 | Прымаюцца заяўкі на фотаконкурс «Духоўная спадчына маёй сям'і». | БЛК, 3, каб. 1 |
да 20 красавіка | да 17.00 | Прымаюцца заяўкі на конкурс творчых работ «Увесь свет дзецям». | БЛК, 3, каб. 1 |
Цыкл спартыўных мерапрыемстваў «Тата, мама, я - спартыўная сям'я» | |||
26-28 красавіка | 10.00 | Спартыўныя конкурсы «Візітная картка сям'і», «Вясёлая пераправа», «У хакей гуляюць сапраўдныя хлопцы і дзяўчаты», «Сямейны баскетбол», «Бег у мяшках», «Скачок у даўжыню з месца», «Ручаёк», «Дзеці, у школу збірайцеся », « Пошук скарбу». | |
7 мая | 10.00 | Закрыццё грамадзянска-патрыятычнага марафону «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь». | ЦСК «Неман» |
З правіламі і ўмовамі правядзення грамадзянска-патрыятычнага марафону «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь» можна азнаёміцца ў дадатку.