Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 01 Сакавік 2016 09:03

Вызначаны лепшыя плыўцы сярод студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы

13344 2На базе СШ № 40 г. Гродна прайшлі спаборніцтвы па плаванні сярод студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў рамках круглагадовай спартакіяды-2016.

Удзльнікі спаборнічалі ў чатырох стылях плавання: вольны стыль (50 м), на спіне (50 м), брас (50 м) і эстафета вольным стылем (4х50 м).

Па выніках спаборніцтваў перамогу сярод юнакоў атрымала каманда факультэта матэматыкі і інфарматыкі (кіраўнік фізічнага выхавання - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Леанідавіч Флярко, дэкан факультэта - Алена Мікалаеўна Лівак). Другое месца заняла каманда ваеннага факультэта (кіраўнік фізічнага выхавання - начальнік фізічнай падрыхтоўкі і спорту - старшы выкладчык кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Аляксандр Мікалаевіч Строк, начальнік ваеннага факультэта - Лявонцій Юр'евіч Паўлаў), трэцяе - юрыдычнага факультэта (кіраўнік фізічнага выхавання - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Аляксандравіч Кудзель, дэкан факультэта - Святлана Ягораўна Чабуранава).

Першай сярод дзяўчат стала каманда факультэта матэматыкі і інфарматыкі (кіраўнік фізічнага выхавання - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Леанідавіч Флярко, дэкан факультэта - Алена Мікалаеўна Лівак). Другі ў турніры стала каманда факультэта біялогіі і экалогіі (кіраўнік фізічнага выхавання - выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксей Аркадзьевіч Абялеўскі, дэкан факультэта - Васілій Мікалаевіч Бурдзь), трэцяй - каманда факультэта эканомікі і кіравання (кіраўнік фізічнага выхавання - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Віктар Леанідавіч Вайцішкін, дэкан факультэта - Марына Яўгеньеўна Карпіцкая).

Галоўным суддзёй спаборніцтваў выступіў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Анатольевіч Багурын.