Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 01 Сакавік 2016 08:43

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ўручыў атэстат прафесара доктару фізіка-матэматычных навук, прафесару кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій ГрДУ імя Янкі Купалы А.М. Лялікаву

13342 2Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўручыў дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам краіны. Сярод іх - доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Міхайлавіч Лялікаў.

Уручаючы ўзнагароды, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка адзначыў, што на ўрачыстай цырымоніі прысутнічаюць навукоўцы, якія ўнеслі прыкметны ўклад у развіццё перспектыўных напрамкаў даследаванняў у такіх галінах, як медыцына, машынабудаванне, фізіка, матэматыка, сельская гаспадарка, біялогія, гісторыя, сацыялогія, псіхалогія, эканоміка і іншыя. Прэзідэнт падкрэсліў, што дасягненні навукоўцаў запатрабаваныя і ўжо знайшлі практычнае прымяненне як у Беларусі, так і за яе межамі.

Даведка

Вучонае званне прафесара па спецыяльнасці "Фізіка" Аляксандру Міхайлавічу Лялікаву было прысвоена Прэзідыўмам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 9 снежня 2015 года.

А.М. Лялікаў з'яўляецца супрацоўнікам купалаўскага ўніверсітэта з 1981 года. За гэты час ён апублікаваў 160 прац, у тым ліку адну манаграфію, адзін вучэбна-метадычны дапаможнік, 131 артыкул у навуковых часопісах. Аляксандр Міхайлавіч Ляликов мае 16 патэнтаў на вынаходніцтвы і 36 аўтарскіх пасведчанняў. Пад яго навуковым кіраўніцтвам у 2015 годзе падрыхтаваны кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве факультэта эканомікі і кіравання Андрэй Іванавіч Буць.

Фота: сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь