Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 26 Люты 2016 09:28

Студэнты-спартсмены ГрДУ імя Янкі Купалы сталі пераможцамі і прызёрамі Міжнароднага турніру Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта па грэка-рымскай барацьбе

13317 4У Гродне 19-20 лютага 2016 года праходзіў Міжнародны турнір Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта па грэка-рымскай барацьбе. Суарганізатарам спаборніцтваў выступіў Гродзенскі абласны камітэт прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 96 змагароў з Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі і ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўвайшлі ў склад каманды Гродзенскай вобласці і сталі пераможцамі і прызёрамі міжнароднага турніру па грэка-рымскай барацьбе.

Лепшымі на спаборніцтвах сталі студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Яраслаў Кардаш, студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Максім Пашкоў і студэнт 5 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Павел Лях.

Другое месца занялі студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Мурад Гусейнаў і слухач падрыхтоўчых курсаў факультэта даўніверістэцкай падрыхтоўкі Андрэй Дзямбіцкі.

Трэцяе месца ў студэнтаў 3 курса факультэта фізічнай культуры Радзіка Куліева і Андрэя Салаўя.

Трэнерам студэнтаў-спартсменаў купалаўскай ВНУ выступіў загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Вячаслаў Аляксандравіч Максімовіч.