Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 25 Люты 2016 14:20

Жаночая каманда факультэта фізічнай культуры заняла другое месца ў першынстве Гродзенскай вобласці па міні-футболе

nolAtydqqU8У аграгарадку Квасоўка Гродзенскага раёна 20-21 лютага 2016 года прайшло першынства Гродзенскай вобласці па міні-футболе сярод дзяўчат 1996-1999 года нараджэння. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды Гродзенскага, Навагрудскага, Дзятлаўскага, Ваўкавыскага раёнаў і г. Гродна.

Гродна на спаборніцтвах прадставілі студэнткі факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а таксама студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Па выніках шэрагу гульняў каманда нашай ВНУ заняла другое месца. У яе склад увайшлі студэнтка 1 курса Кацярына Карпук, студэнткі 2 курса Кацярына Верхалайцава, Ганна Ельяшэвіч, Вікторыя Герус, студэнтка 3 курса Крысціна Гняцецкая, выпускніцы факультэта Ксенія Качан і Марыя Касазубава.

Трэнерам-прадстаўніком каманды выступіла старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Вольга Віктараўна Паўлюць.

Першымі на спаборніцтвах сталі прадстаўніцы каманды «СДЮШАР-Белкард», трэцяе месца ў каманды ГрДМУ.

З усімі навінамі факультэта фізічнай культуры можна азнаёміцца тут.

 

X gC2L0xY6w