Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 25 Люты 2016 14:12

У ГрДУ імя Янкі Купалы вызначаны лепшыя шахматысты сярод студэнтаў

13297 9У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 22 лютага 2016 года адбыўся турнір па шахматах у рамках круглагадовай спартакіяды-2016. Удзельнікамі першынства сталі студэнты 13 факультэтаў ВНУ.

Купалаўцы змагаліся за перамогу ў два этапы: у першым спаборнічалі за выхад у фінал, у другім правялі шэраг гульняў, падчас якіх вызначыліся пераможцы і прызёры турніру.

Першае месца ў спаборніцтвах заваявалі студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі (кіраўнік фізічнага выхавання - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Леанідавіч Флярко, дэкан факультэта - Алена Мікалаеўна Лівак).

Другое месца занялі прадстаўнікі факультэта эканомікі і кіравання (кіраўнік фізічнага выхавання - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Віктар Леанідавіч Вайцішкін, дэкан факультэта - Марына Яўгеньеўна Карпіцкая).

Трэцяе месца ў каманды факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму (кіраўнік фізічнага выхавання - выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Андрэй Васільевіч Болахаў, дэкан факультэта - Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын).