Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 12 Красавік 2016 08:30

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў прыняць удзел у рэспубліканскім фестывалі мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі»

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 12 красавіка 2016 года адбудзецца другі этап рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі».

Да ўдзелу запрашаюцца таленавітыя і актыўныя студэнты ВНУ.

Рэспубліканскі фестываль «АРТ-вакацыі» ўключае наступныя мерапрыемствы:

- рэспубліканскі агляд-конкурс мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў устаноў вышэйшай адукацыі «АРТ-вакацыі» (гл. дадатак 1);

- рэспубліканскі конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Автограф» (гл. дадатк 2);

- рэспубліканскі конкурс сучаснай лічбавай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Арт-партал» (гл. дадатак 3);

- рэспубліканскі інтэрактыўны праект «Рэцытацыя» (гл. дадатак 4);

- рэспубліканскі інсайт - праект «PRO-вакацыі» (гл. дадатак 5);

Умовы рэспубліканскага фестывалю размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і партале творчай моладзі Беларусі.

Кантакты

Адрас: вул. Леніна, 32, каб. 1 (аддзел культурна-масавай і дасугавай дзейнасці УВРзМ)

Тэл.: 74-03-76