Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 25 Люты 2016 11:38

Штаб працоўных спраў ПА ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы прызнаны лепшым у Гродзенскай вобласці

13301 6У маладзёжым цэнтры «Гродна» 19 лютага 2016 года адбылося абласное мерапрыемства «Вынікі і перспектывы», падчас якога ўдзельнікі падвялі вынікі другаснай занятасці моладзі Гродзенскай вобласці ў 2015 годзе і разгледзелі перспектывы на 2016 год.

Удзел у сустрэчы прынялі лідары Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, прадстаўнікі раённых выканаўчых камітэтаў вобласці, гродзенскіх ВНУ, у тым ліку і купалаўскага ўніверсітэта, а таксама супрацоўнікі прадпрыемстваў і арганізацый г. Гродна, якія прымаюць на працу студэнцкія атрады.

Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі адзначыў, што арганізацыя другаснай занятасці вельмі важная, так як выконвае некалькі пануючых ў выхаванні моладзі задач. «Па-першае, такая занятасць задавальняе патрэбы маладых людзей у працы, а таксама рыхтуе іх да працы на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях пасля заканчэння навучальных устаноў. Варта адзначыць, што хлопцы і дзяўчаты атрымліваюць бясцэнны вопыт, які дапамагае ім у будучыні», - падкрэсліў А.Л. Вярсоцкі.

Сакратар ПА ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Генадзьевіч Есін выступіў з дакладам пра вопыт працы штаба працоўных спраў у купалаўскай ВНУ і прапанаваў рашэнні некаторых пытанняў, якія тычацца арганізацыі работы педагагічных і замежных студэнцкіх атрадаў.

У рамках мерапрыемства прайшло ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў абласнога этапу конкурсу «Працоўны семестр-2015». Лепшымі тэрытарыяльнымі штабамі студэнцкіх атрадаў прызнаныя Гродзенскі гарадскі, Шчучынскі і Лідскі раённыя штабы студэнцкіх атрадаў, а таксама штаб працоўных спраў ПА ГА «БРСМ» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, які па выніках рэспубліканскага конкурсу "Працоўны семестр - 2015" быў прызнаны лепшым у Беларусі.