Ужо шосты раз Рэспубліканскі маладзёжны фестываль-конкурс «МЕДЫЯСФЕРА-2024» сабраў крэатыўную моладзь у сценах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У гэтым годзе на суд журы ўдзельнікі даслалі больш за сотню работ, з якіх у фінал прайшлі 65 праектаў у пяці намінацыях. Традыцыйна работы прымаліся ў дзвюх катэгорыях - «Юніёры» і «Профі».