Версия для печати
Вторник, 26 августа 2025 11:58

Купалаўцы запрашаюцца да ўдзелу ў канферэнцыі, прысвечанай беларускай гісторыі і этнакультуры

pexels mohammad danish 290641 89105916-17 кастрычніка ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны пройдзе Рэспубліканская навуковая канферэнцыя «Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве XIX-XXI стагоддзяў: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы». Да ўдзелу запрашаюцца работнікі вышэйшых навучальных устаноў, а таксама магістранты і аспіранты.

Праца канферэнцыі будзе арганізавана па наступных напрамках: «Этнакультурнае развіцце Беларусі ў ХІХ– ХХІ стст.»; «Беларусь у кантэксце нацыянальных і дзяржаўна-палітычных працэсаў ХІХ–ХХІ стст.»; «Беларусь у гады Другой сусветнай вайны – да 80-годдзя Вялікай Перамогі»; «Сучаснае беларусазнаўства і навуковая спадчына Е.Е. Раманава – да 170-годдзя з дня нараджэння».

Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, патрабуецца адправіць адсканаваную/фатаграфаваную заяўку з подпісам аўтара і суаўтара, калі такі есць, і электронную версію навуковага артыкула на электронную пошту: histbelchair@gsu.by; oksanayaschenko@yandex.ru. У заяўцы адлюстроўваюцца асабістыя звесткі аўтара, яго навуковая ступень і званне, тэма навуковай працы, форма ўдзелу, нумар тэлефона і электронная пошта. Магістранты і аспіранты дадаткова павінны прыкласці фота ці скан водгуку кіраўніка. Адправіць матэрыялы патрэбна да 22 верасня. Канферэнцыя бясплатная і прымае працы як на беларускай, так і на рускай мовах.

Запрашаем купалаўцаў паглыбіцца ў гісторыю нашага краю!

Больш інфармацыі можна знайсці ў інфармацыйным лісце. Таксама сачыце за навінамі аб правядзенні канферэнцыі на сайце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны