Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 30 Красавік 2024 10:18

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла XXIV алімпіяда па матэматыцы сярод навучэнцаў 4-9 класаў Школы дакладных навук

photo 5292067482053501706 y28 красавіка ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта адбылася XXIV алімпіяда Школы дакладных навук факультэта матэматыкі і інфарматыкі па матэматыцы сярод навучэнцаў 4–9 класаў.

У ёй прынялі ўдзел 610 навучэнцаў (4 клас - 154 удзельнікаў, 5 клас - 161, 6 клас - 100, 7 клас - 86, 8 клас - 64, 9 клас - 45) са школ горада Гродна і Гродзенскага раёна, а таксама навучэнцы школ Лідскага, Дзятлаўскага, Ваўкавыскага, Шчучынскага раёнаў, г. Масты, г. Слонім, г. Смаргонь, г. Мінска і Брэсцкай вобласці.

Рабятам былі прапанаваны 6 задач, на вырашэнне якіх адводзілася ад 1,5 да 2 гадзін.

Пасля алімпіяды школьнікі маглі паўдзельнічаць у інтэрактывах, арганізаваных студэнтамі навуковага гуртка "Распрацоўка гульнявых дадаткаў сродкамі Unity" факультэта матэматыкі і інфарматыкі.

На факультэце матэматыкі і інфарматыкі падтрымліваецца даўняя традыцыя па рабоце са школьнікамі - будучымі абітурыентамі. З 1957 па 1989 гады паспяхова дзейнічала Школа юных матэматыкаў. З 1999 года на факультэце арганізавана работа Школы дакладных навук.

Вынікі алімпіяды будуць падведзены 14 мая. Азнаёміцца з вынікамі можна на сайце math.grsu.by.

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 18 мая 2024 года ў 15.00 у аўдыторыі 218 па вул. Ажэшкі, 22.