Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 22 Сакавік 2023 13:44

Міжнародная акрэдытацыя

 

 

Рашэннем Акрэдытацыйнага Савета Незалежнага агенцтва акрэдытацыі і рэйтынгу IAAR ад 27 студзеня 2023 года ГрДУ імя Янкі Купалы атрымаў міжнародную істытуцыйную акрэдытацыю тэрмінам на 5 гадоў і міжнародную праграмную акрэдытацыю па 16 адукацыйных праграмах.

У снежні 2022 года Знешнія экспертныя камісіі Незалежнага агенцтва акрэдытацыі і рэйтынгу IAAR ацэньвалі якасць адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта на адпаведнасць сусветным стандартам і крытэрам. Эксперты агенцтва правялі інтэрв'ю з кіраўніцтвам, выкладчыкамі і студэнтамі, працадаўцамі і выпускнікамі, вывучылі структуру ўніверсітэта і арганізацыю адукацыйнага працэсу. Купалаўцы паспяхова справіліся і атрымалі станоўчае заключэнне аб адпаведнасці ГрДУ імя Янкі Купалы патрабаванням міжнародных стандартаў якасці. Купалаўскі ўніверсітэт прайшоў міжнародную інстытуцыйную акрэдытацыю на 5 гадоў.

Міжнародная праграмная акрэдытацыя атрымана Купалаўскім універсітэтам на 7 гадоў па наступных адукацыйных праграмах бакалаўрыяту: "Практычная псіхалогія" ("Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя"), "Біялогія (па напрамках)" ("Біялогія"), "Фізіка (па напрамках)" («Фізіка»), «Правазнаўства», а таксама па адукацыйнай праграме магістратуры «Біяхімія».

Міжнародная праграмная акрэдытацыя атрымана Купалаўскім універсітэтам на 5 гадоў па адукацыйных праграмах бакалаўрыяту "Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка" ("Мастацкая адукацыя"), "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве" ("Эканоміка і кіраванне"), "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" («Праграмная інжынерыя»), «Транспартная лагістыка(па накірунках)» («Транспартная лагістыка»), а таксама па адукацыйных праграмах магістратуры «Музычнае мастацтва», «Тэорыя і методыка навучання і выхавання»( па абласцях і ўзроўнях адукацыі)(«Пачатковая адукацыя»)», «Эканоміка», «Прыкладная фізіка», «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў» («Будаўніцтва»), «Транспарт», «Юрыспрудэнцыя».

У рамках міжнароднай акрэдытацыі калектыў правёў грунтоўны аналіз дзейнасці ўніверсітэта і падрыхтаваў самасправаздачу ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі якасці адукацыі. Узровень кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу, укараненне міжнародных адукацыйных практык і зладжаная праца калектыву, паспяховасць выпускнікоў і трывалыя дзелавыя партнёрскія сувязі ўніверсітэта сталі падмуркам поспеху.

Атрыманне пасведчання аб міжнароднай акрэдытацыі пацвярджае гарантыі высокай якасці адукацыі і паслуг, адпаведнасць іх міжнародным патрабаванням, павышае акадэмічную прывабнасць універсітэта і ўзровень даверу з боку асноўных стэйкхолдэраў да рэзультатыўнасці і эфектыўнасці адукацыйных праграм, якія рэалізуюцца.

 

akkreditacyja glavn