Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 08 Чэрвень 2020 11:28

Новы этап у жыцці ВНУ

Загадам Усесаюзнага камітэта па справах Вышэйшай школы пры СНК СССР № 612 ад 10 снежня 1945 г. у Гродзенскім педінстытуце была ўстаноўлена «стыпендыя імя народнага паэта Беларусі Янкі Купалы" (400 руб.).

Прэтэндэнтамі на атрыманне імянной стыпендыі маглі быць лепшыя студэнты, якія надавалі павышаную ўвагу вывучэнню беларускай літаратуры, праяўлялі актыўнасць у грамадскім жыцці.

18 ліпеня 1957 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Гродзенскаму педінстытуту было прысвоена імя Янкі Купалы. Гэтым актам адзначалася праца калектыва па падрыхтоўцы настаўнікаў, вялікі ўклад шэрагу кафедраў у развіццё навуковага беларусазнаўства, прапаганду айчыннай культуры.

У 1965 г. перад "новым" корпусам універсітэта быў адкрыты помнік Янку Купалу аўтарства скульптара В. Даненкава (у некаторых крыніцах -З.І. Азгура)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У другой палове пяцідзесятых гадоў калектыў купалаўцаў напружана працаваў над рашэннем задач, якія паставіла рэформа сярэдняй агульнаадукацыйнай школы ў СССР. Як вядома, 24 снежня 1958 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон «Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі ў СССР». У адпаведнасці з ім Вярхоўны Савет Беларускай ССР 8 красавіка 1959 г. прыняў закон «Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці народнай адукацыі ў Беларускай ССР», які прадугледжваў увядзенне ўсеагульнай 8-гадовай адукацыі, ператварэння сярэдніх школ з 10-гадовым тэрмінам навучання ў сярэднія 11-гадовыя працоўныя політэхнічныя школы з вытворчым навучаннем, пашырэнне сеткі вячэрніх і завочных школ, увядзенне новых навучальных планаў, праграм і падручнікаў, умацаванне вучэбна-матэрыяльнай базы школ.
Рэформа агульнаадукацыйнай школы патрабавала адпаведнага настаўніка. Каб забяспечыць падрыхтоўку студэнтаў да арганізацыі працоўнай дзейнасці ў школах, у інстытуце яшчэ ў 1955-1956 гг. былі адкрыты вытворчая майстэрня, кабінеты машынабудавання, радыёэлектронікі, аўтатрактарнай справы, тэхнічнага і праекцыйнага чарчэння, фота- і кінакабінет.

 

 

 

 

 

 

 

Да пачатку 70-х гадоў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут увайшоў у лік лепшых педінстытутаў БССР. Ажыццяўляліся сур'ёзныя структурныя змены: гісторыка-філалагічны факультэт падзяліўся на два - гістарычны і філалагічны, быў створаны біёлага-хімічны факультэт (набор на яго спыніўся ў 1970 г.), пры інстытуце было адкрыта падрыхтоўчае аддзяленне. Пачалося фарміраванне першых навуковых школ. Іх стварэнне і станаўленне было звязана з імёнамі Т.Ф. Сцяшковіч, І.Я. Лепешева, Я.Н. Мараша, Б.М. Фіха, Я.І. Рыўкінда, М.Д. Бяспамятных, Д.М. Захаранкі і іншых вядомых навукоўцаў. Упершыню была паспяхова абаронена доктарская дысертацыя выкладчыкам Гродзенскага педінстытута Б.М. Фіхам. У 1969 годзе ў інстытуце была арганізавана аспірантура. Першыя наборы ў яе праводзіліся па наступных спецыяльнасцях: беларуская мова, гісторыя СССР, матэматычны аналіз, дыферэнцыяльныя і інтэгральныя ўраўненні, методыка выкладання матэматыкі. Працягвала працу студэнцкае навуковае таварыства. У 1962 году да галоўнага корпуса была зроблена прыбудова, у якой, у прыватнасці былі размешчаны актавая і спартыўная залы, студэнцкая сталовая, а таксама бібліятэка з кнігасховішчам і чытальнымі заламі для выкладчыкаў і студэнтаў. Больш чым у два разы павялічылася колькасць аўдыторый, былі абсталяваны новыя навучальныя кабінеты і навуковыя лабараторыі.

 

 

 

 

 

 

У 1965 г. перад "новым" корпусам быў адкрыты помнік Янку Купалу, аўтарства скульптара В.Даненкова (у некаторых крыніцах - З.І.Азгура).