Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 19 Верасень 2022 16:26

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца ХІХ міжнародная канферэнцыя «Узаемадзеянне літаратур у сусветным літаратурным працэсе. Праблемы тэарэтычнай і гістарычнай паэтыкі»

photo 2022 09 19 16 09 52Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць кафедра рускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і кафедра рускай літаратуры Ніжагародскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.І. Лабачэўскага. Яна адбудзецца 22-24 верасня 2022 года ў Гродне ў змешаным фармаце - анлайн і афлайн. Цэнтральная праблема канферэнцыі – «Увасабленне траўматычнага досведу ў крэатыўным творчым імпульсе».

Макра- і мікрагісторыя, гісторыя чалавецтва і гісторыя жыцця асобнага чалавека звязаны з траўматычнымі, часта катастрафічнымі, падзеямі, якія парушаюць звыклыя формы існавання, спосабы светаразумення, адзначаюць арганізатары. Траўматычны досвед адлюстроўваецца ў калектыўным і індывідуальным несвядомым, вызначаючы, як паводніцкія практыкі, так і творчыя стратэгіі іх пераадолення.

Усведамленне траўмы, як правіла, звязана з уяўленнямі аб норме - светапогляднай, маральнай, каштоўнаснай: менавіта парушэнне нормы, сутыкненне розных нормаў выклікае адчуванне дыскамфорту і патрабуе ад чалавека духоўных намаганняў для гарманізацыі карціны свету і свайго месца ў ім. У сваю чаргу траўматычны вопыт творчай асобы выступае трыгерам для яго псіхатэрапеўтычнага зжывання ў тэксце - у шырокім разуменні гэтага слова.

У сувязі з гэтым удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць калектыўныя і індывідуальныя траўмы, памяць траўмы і траўму памяці ў мадэлях паводзін аўтара і героя, суаднясуць траўму і творчы крызіс, адшукаюць сляды траўмы ў тэксце мастацкага твора і спосабы яе зжывання на праблемна-тэматычным і многія іншыя цікавыя аспекты.  Больш падрабязна з канферэнцыяй можна пазнаёміцца ТУТ.