Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 02 Верасень 2022 16:38

Купалаўцы прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Збярэм дзяцей у школу"

IMG 3411Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Збяром дзяцей у школу" стала ўжо традыцыйнай. Яе галоўная мэта - дапамагчы падрыхтавацца да школы сацыяльна неабароненым катэгорыям насельніцтва.

 

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працаваў пункт збору, куды любы ахвочы мог прынесці канцылярскія прылады. Таксама да акцыі далучыліся ячэйкі грамадскіх арганізацый, якія дзейнічаюць ва ўніверсітэце. Гэта прафсаюзныя камітэты супрацоўнікаў і студэнтаў, Чырвоны Крыж Белая Русь, БРСМ. Акрамя таго, нашы валанцёры працавалі ў пункце збору ў адным з гандлёвых цэнтраў Гродна, дзе да акцыі далучыліся неабыякавыя гараджане.

Усе сабраныя купалаўцамі школьныя прылады былі перададзены дзецям, якія навучаюцца ў СШ №7 і СШ №18. Павіншавалі дзяцей з пачаткам навучальнага года рэктар купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Котава і педагог сацыяльны 1 катэгорыі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Валянціна Есіна і валанцёры ўніверсітэта.