Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 09 Сакавік 2022 11:25

У ГрДУ імя Янкі Купалы працягваецца серыя вэбінараў ад EBSCO

Online Trainings Webinars DE blog image 780Кампанія EBSCO запрашае на чарговую серыю вэбінараў, якія пройдуць у сакавіку. Усе вэбінары бясплатныя і праводзяцца на рускай мове. Працягласць кожнага складае каля гадзіны.

 

Абярыце мерапрыемства, якое зацікавіла вас,  і прайдзіце па спасылцы для рэгістрацыі. Пасля гэтага вам на пошту прыйдзе ліст-запрашэнне са спасылкай на вэбінар. Усе зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты.

Бліжэйшая лекцыя "Электронныя кнігі EBSCO – якія трэба ведаць асаблівасці пры загрузцы кніг" адбудзецца 9 сакавіка ў 12.00. Практычныя заняткі, падчас якіх вы даведаецеся, як карыстацца электроннымі кнігамі EBSCO, як спампаваць поўныя электронныя кнігі і раздзелы, як карыстацца электроннымі кнігамі на смартфонах, планшэтах і чытачках, як загрузіць і аўтарызаваць Adobe Digital Editions.

Рэгістрацыя