Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 25 Люты 2022 14:37

У ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі конкурсу "З Днём нараджэння, універсітэт!"

IMG 8575Па ініцыятыве Цэнтра студэнцкіх ініцыятыў сярод Купалаўцаў прайшоў конкурс відэаролікаў "З Днём нараджэння, універсітэт!", прысвечаны 82-годдзю з дня заснавання ГрДУ імя Янкі Купалы.

Асноўная мэта конкурсу - фарміраванне і памнажэнне традыцый, выхаванне пачуцця гонару за alma mater, а таксама развіццё творчых здольнасцей купалаўцаў. Удзел у конкурсе прынялі студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта, а таксама навучэнцы Гуманітарнага, Тэхналагічнага, Ваўкавыскага і Лідскага каледжаў.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна было зняць відэавіншаванне. Гэта маглі быць пажаданні, музычны кліп, прачытанне верша, слайд-шоў ці любая іншая форма, якая адпавядае тэматыцы конкурсу.

Па выніках батла 1 месца заняў актыў Гуманітарнага каледжа, зняўшы відэакліп з удзелам выкладчыкаў і навучэнцаў. "Святочны алфавіт ад ФІКіТа" прадставілі студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, якія атрымалі 2 месца. 3 месца заняў актыў Тэхналагічнага каледжа. Дзеці знялі відэавіншаванне з пажаданнямі ад усіх навучэнцаў каледжа.

Журы прыняло рашэнне аб прысваенні спецыяльнай намінацыі "Лепшае аўтарскае выкананне" студэнту 1 курса педагагічнага факультэта Мікіце Хмяльніцкаму, які для віншавання ўніверсітэта напісаў уласны верш. Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў!