Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 11 Снежань 2017 12:52

Студэнтка філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандра Радковіч - пераможца Рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года - 2017»

7557 0

Фінал конкурсу прайшоў 8 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы. У гэтым годзе конкурс быў аб'яднаны агульнай тэматыкай «Беларусь - крыніца натхнення». За права стаць уладальнікам ганаровага тытула папулярнага студэнцкага праекта змагаліся 10 беларускіх студэнтаў - пераможцы рэгіянальных тураў конкурсу: лепшыя ў вучобе, навуцы, спорце, творчасці і грамадскай дзейнасці.

Аляксандра - будучы настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Дзяўчына ўпэўнена, што жыццё студэнта складаецца не толькі з паўсядзённай вучобы, але і творчасці. Яна згодна з выказваннем Анатоля Вярцінскага «Жыццё даецца, каб жыццё тварыць» і стараецца прытрымлівацца яго ва ўсіх сваіх пачынаннях.

Другое месца ў курсанта чацвёртага курса факультэта міліцыі Магілёўскага інстытута МУС Максіма Патарэнкі. Юнак ў хуткім часе стане аперупаўнаважаным. На яго думку, курсант - асоба ўніверсальная. Таму ў фінале конкурсу ён імкнуўся паказаць сябе не толькі як будучага ахоўніка правапарадку, але і як творчую асобу.

Трэцяе месца ў скарбонцы ў студэнта другога курса факультэта эканомікі і бізнес-кіравання Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Руслана Новікава. Малады чалавек плануе стаць паспяховым эканамістам. Жыццёвы дэвіз: «Твары дабро!». Лічыць, што сучасны студэнт павінен быць крэатыўным, харызматычным, адказным, жыццярадасным і абавязкова ўважлівым да людзей. Удзел у конкурсе Руслан разглядае як адзін з крокаў на шляху да самаўдасканалення.

У дадатковай намінацыі «Студэнт года Online» стаў студэнт чацвёртага курса факультэта транспартных камунікацый Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Аляксандр Дзічкоўскі, будучы інжынер-будаўнік. Малады чалавек ведае, чаго хоча і як гэтага дамагчыся. Будучую прафесію выбіраў па душы, бо заўсёды быў захоплены аўтамабілямі, праектаваннем і інжынерыяй.

Па матэрыялах інфармацыйнага агенцтва БелТА

IMG b0201721f8d6cedb67a7afe66790d60f V

IMG 0f0770ad5d8f87f5039796124496b1a7 V