Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 20 Снежань 2019 08:44

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы - у ліку стыпендыятаў Прэзідэнцкага спартыўнага клуба

kubokЦырымонія ўручэння імянных пасведчанняў стыпендыятам адбылася 18 снежня ў зале алімпійскай славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

 

У гэтым годзе было зацверджана 264 перспектыўных спартсмена і трэнера-выкладчыка. У іх ліку - студэнты факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Мікіта Рудзевіч і Валянціна Чымбар.

Традыцыйна сярод стыпендыятаў вялікая колькасць прызёраў чэмпіянатаў і кубкаў свету і Еўропы ў розных узроставых групах.

Сярэдні памер гадавой стыпендыі складзе 6 623 беларускіх рубля. Яна будзе выплачвацца спартсменам і трэнерам-выкладчыкам штомесяц, пачынаючы са студзеня 2020 года.