Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 20 Лістапад 2019 16:41

Супрацоўнікам ГрДУ імя Янкі Купалы настрыфіцыраваны дыплом доктара навук і прысуджаны вучоныя ступені кандыдата навук

vivshuiemПасяджэнне Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь адбылося 20 лістапада 2019 года.

Настрыфіцыраваны дыплом доктара біялагічных навук, выдадзены Міністэрствам адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі, загадчыку кафедры батанікі Созінаву Алегу Віктаравічу. Прысуджана вучоная ступень кандыдата сацыялагічных навук старэйшаму выкладчыку кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін Нарынэ Аветян. Прысуджана вучоная ступень кандыдата сацыялагічных навук старэйшаму выкладчыку кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін Іллі Сульжыцкаму.