Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 04 Лістапад 2015 10:09

Сталі вядомыя фіналісты ХХ юбілейнага конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод студэнтаў-першакурснікаў «Alma Mater-- любоў з першага курсу» ў ГрДУ імя Янкі Купалы

12340 2У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы з 26 па 30 кастрычніка 2015 года праводзіліся адборачныя ХХ юбілейнага конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод студэнтаў-першакурснікаў «Alma Mater-- любоў з першага курсу».

У конкурсе прынялі ўдзел каманды ўсіх факультэтаў, а таксама каманда замежных студэнтаў купалаўскай ВНУ.

Па выніках пяці дзён яркіх выступленняў у фінал конкурсу выйшлі наступныя факультэты:

- факультэт биялогіі і экалогіі;

- факультэт эканомікі і кіравання;

- юрыдычны факультэт;

- факультэт мастацтваў і дызайну.

Фінал конкурсу «Alma Mater-- любоў з першага курсу» адбудзецца 17 лістапада 2015 года ў 18.30 па адрасе вул. Леніна, 32 (актавая зала). На канцэрце перад гледачамі студэнты-першакурснікі ГрДУ імя Янкі Купалы пакажуць свае тэатралізаваныя паказы. Таксама перад гасцямі з рознымі нумарамі выступяць студэнты тых факультэтаў, якія не сталі фіналістамі.

Квіткі ў наяўнасці толькі ў распаўсюджвальнікаў факультэтаў.

Паглядзець выступленні ўсіх факультэтаў можна на канале GrSUby.